2012-02-16 12:18:21

Аўстрыя: ад Папяльцовай серады з “SMS ад Папы” праз Вялікі пост


RealAudioMP3 Ад Папяльцовай серады праз увесь Вялікі пост аўстрыйцы змогуць атрымліваць штодзённа “SMS ад Папы”. Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі прапануе ўсім жадаючым падпісацца на адмысловую SMS-рассылку з цытатамі Бэнэдыкта XVI. На працягу 40 дзён Вялікага посту, да Вялікай Суботы, можна будзе бясплатна атрымаць такое тэкставае паведамленне. Коднае з іх будзе ўтрымліваць словы з прамоў і гамілій Святога Айца, як мінулагодніх, так і з больш ранняга перыяду. Зарэгістравацца на рассылку вельмі проста, дастаткова адправіць SMS са словам “папа” на вызначаны нумар тэлефону.

Кароткія паведамленні “ад Папы” павінны прымусіць чалавека спыніцца і задумацца аб сваёй асабістай веры, заявіў рэферэнт па СМІ Канферэнцыі Біскупаў Аўстрыі Паўль Вутэ. Гэты “крыху іншыя SMS” варта разумець як запрашэнне да “задумы" і “засяроджання на тым, што важнае”. Паводле Вутэ, цытаты Папы з “моўнай элегантнасцю” перадаюць вялікія “словы веры”. Яны не застаўляюць без увагі глабальныя тэмы, якія турбуюць сучаснага чалавека: “вера ў Езуса Хрыста ў Касцёл”, “хрысціянскае жыццё ва ўмовах свабоды і адказнасці”, “Бог і чалавек”.

Паўль Вутэ паведаміў, што SMS-акцыі ў 2007 г. і 2011 г. зрабілі вялікі рэзананс, вынікам чаго стаў узрост зацікаўлення навучаннем Святога Айца.







All the contents on this site are copyrighted ©.