2012-03-03 13:52:14

Закончыліся духоўныя практыкаванні з удзелам Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 3 сакавіка ў Ватыкане завяршыліся велікапостныя рэкалекцыі, у якіх прыняў удзел Бэнэдыкт ХVI разам з супрацоўнікамі Рымскай Курыі. Духоўнымі практыкаваннямі кіраваў арцыбіскуп Кіншасы, кардынал з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Ларан Мансэнгва Пасінья. На іх заканчэнне Пантыфік падзякаваў кардыналу і адзначыў, што разважанні падрыхтаваныя іерархам дапамаглі нанова адкрыць таямніцу адзінства ў якую ўключаны усе вернікі з дапамогай хросту. “Маўчанне, малітва, а таксама эўхарыстычная адарацыя падчас гэтых дзён былі напоўнены глыбокай падзякай Богу за яго вялікую любоў, якую Ён нам даў і дзякуючы якой злучыў нас з сабой сыноўскай сувяззю”, - падкрэсліў Папа. Пантыфік адзначыў таксама, што яму было вельмі прыемна ўбачыць і зразумець, з дапамогай кардынала Пасіньі, своеасаблівае сведчанне веры Касцёла ў Афрыцы, “Касцёла, які верыць, жыве надзеяй і любоў’ю”. “Яго духоўная спадчына, з’яўляецца вялікім багаццем для ўсяго Божага народа і ўсяго свету, асабліва ў святле новай евангелізацыі”, - адзначыў Бэнэдыкт ХVI. Папа звярнуў увагу на тое, што кардынал Пасінья, як сын Касцёла на афрыканскім кантыненце даў усім удзельнікам рэкалекцый перажыць той вопыт абмену дарамі, “які з’яўляецца адным з найбольш прыгожых аспектаў касцёльнага адзінства, дзе культурныя і геаграфічныя адметнасці могуць выразіць сябе ў сімфанічнай еднасці містычнага цела Хрыста”.








All the contents on this site are copyrighted ©.