2012-03-12 14:35:02

Італія: удзельнікі "Падворку язычнікаў" паразважаюць аб барацьбе з мафіяй


RealAudioMP3 Старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранко Равазі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што пад канец сакавіка ў сіцылійскім Палерма адбудзецца сустрэча ў рамках ініцыятывы “Падворку язычнікаў” прысвечаная праблеме мафіі. У мерапрыемстве, якое пройдзе пад дэвізам: “Культура стварання права і мультікультурнае грамадства” прымуць удзел веруючыя як і няверуючыя. Кардынал Равазі адзначыў, што выбар месца сустрэчы паказвае на тое, што Каталіцкі Касцёл імкнецца ажывіць свае намаганні, якія скіраваныя супраць законным паводзінам і “усялякага роду парушання закону ў краіне”. Па словах іерарха ў барацьбе з мафіяй вялікае значэнне маюць рэлігійнае і маральнае вымярэнне, пра што сведчаць касцельныя і культурныя мерапрыемствы ў Палерма, сталіцы Сіцыліі.

Ідэя такіх сустрэч узнікла з ініцыятывы Бэнэдыкта XVI. У 2009 годзе Папа заявіў, што Касцёлу трэба “нешта накшталт “Двара язычнікаў”, які быў у Ерузалемскім Храме: самы першы ўзровень набліжэння да Бога, для тых, хто цікавіцца”. Першая сустрэча “Двору язычнікаў” адбылася ў 2011 г. у Парыжы, а затым таксама ў Бухарэсце, Рыме і Ціране.









All the contents on this site are copyrighted ©.