2012-04-06 12:29:53

Кубінскае тэлебачанне ўпершыню пакажа набажэнствы Вялікай Пятніцы


RealAudioMP3 Упершыню за больш чым 50 гадоў на Кубе Вялікая Пятніца стала выходным днём. Таксама на кубінскім дзяржаўным тэлебачанні пройдзе “прэм’ера”, прамая трансляцыя набажэнства Мукі Пана з катэдры ў Гаване. Казанне кардынала Хаймэ Артэгі будзе транслявацца ў прамым эфіры на адукацыйным тэлеканале “Educacion 1”, заявіў прэс-сакратар Гаванскай архідыяцэзіі Арланда Маркес. Прэм’ер-міністр Рауль Кастра на асабістую просьбу папы Бэнэдыкта XVI падчас яго візіту ў канцы сакавіка, абвясціў Вялікую Пятніцу нацыянальным святам. Такая практыка ўжываецца ў выключных выпадках. Толькі потым, па словах афіцыйных крыніц, Савет Міністраў будзе вырашаць ці зацвердзіць гэта рашэнне. Вялікая Пятніца як свята была адменена на Кубе ў пачатку 1960-х г.

Акрамя таго, 6 красавіка па вуліцах Гаваны адбудзецца “публічны” Крыжовы шлях. Вернікі пройдуць каля аднаго кіламетра ад катэдры праз гістарычны цэнтр Гаваны да сталічнага касцёла Хрыста Добрага Пастыра.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы на мінулым тыдні ахарактэрызаваў крок з боку кубінскага ўрада як “вельмі пазітыўны сігнал”. Трэба адзначыць, што пасля падарожжа Яна Паўла II у 1998 г. Божаму Нараджэнню на Кубе быў вернуты статус нацыянальнага свята. Такое рашэнне прыняў тады Фідэль Кастра.

Бэнэдыкт XVI падчас нядаўняга падарожжа на востаў таксама сустрэўся з Прэзідэнтам Раўлем Кастра і яго братам Фідэлем. У сваіх выступленнях, Папа заклікаў да поўнага захавання ўсіх правоў чалавека, уключаючы свабоду веры. Ён таксама заклікаў да большай свабоды для Каталіцкага Касцёла ў грамадскім жыцці.







All the contents on this site are copyrighted ©.