2012-04-14 14:19:04

Барталамей І: не трэба шукаць сродкаў ад смерці – бессмяротнасць у Хрысце


RealAudioMP3 Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І скіраваў спецыяльнае пасланне з нагоды свята Пасхі, якое ў гэтым годзе праваслаўныя вернікі адзначаюць 15 красавіка. У ім іерарх звярнуў увагу на тое, што Хрыстус аддаў сваё жыццё за іншых і такім чынам паказаў адзіны магчымы шлях да ўваскрасення. Паводле Патрыярха, тыя, хто дзейнічае наадварот і “распаўсюджвае смерць, думаючы такім чынам працягнуць і аблегчыць сваё жыццё, асуджаюць саміх сябе на вечную смерць”. Іерарх падкрэсліў, што памылкова думаць, што чалавек можа дасягнуць дабра праз вайну ці эканамічны ціск.

Патрыярх звярнуў увагу на тое, што свет далёкі ад Хрыста, імкнецца накопліваць матэрыяльныя даброты, мяркуючы, што яны прынясуць яму надзею ў жыцці. Аднак, паводле іерарха, жыццё можна "зарабіць" не праз эканамічныя сродкі, але толькі дзякуючы веры ў Хрыста і злучэнне з Ім.

Патрыярх Барталамей адзначыў, што вопыт Праваслаўнай Царквы паказвае, што “тыя, хто паяднаны з Хрыстом жывуць таксама пасля смерці, злучаюцца з жывымі, застаюцца з імі, чуюць іх і часта цудоўным чынам выходзяць на сустрач іх просьбам”. Паводле яго, няма больш патрэбы шукаць міфалагічнай “вады бессмяротнасці” – бессмяротнасць існуе ў Хрысце і падаравана ўсім нам праз Яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.