2012-04-18 12:50:10

Музыка Мендэльсона стварае сімфонію з заклікам Бэнэдыктам ХVI да надзеі


RealAudioMP3 Італьянскі дырыжор Рыкардо Шайі паведаміў, што абраныя Бэнэдыктам ХVI творы для выканання 20 красавіка на святочным канцэрце, прысвечаным 85-годдзю Пантыфіка, выконваліся ўпершыню ў 1840 г. “Яны з’яўляюцца гімнам хвалы, у якім святло надзеі асвятляе цемру болю”, - сказаў дырыжор. Музыка Мендэльсона, паводле яго, стварае сімфонію з заклікамі Бэнэдыкта ХVI да надзеі, скіраванымі ў бок сучанага свету. Канцэрт пройдзе ў зале Паўла VI у Ватыкане ў выкананні лейпцыгскага аркестра Гевандхаўса, дырыжыраваць якім будзе менавіта Шайі.

У інтэрв’ю італьянскай “Avvenire” дырыжор адзначыў, што музыка Мендэльсона дэманструе перамогу дабра і надзеі над жахамі і трагедыямі чалавецтва. Яна паказвае, што “у болях і пакутах заўсёды ёсць прамень святла”. Шайі ўзгадаў адзін з момантаў “Песні хвалы” Мендэльсона, калі тэнар спявае “Мы крычалі ў цемры” – “гэта самы драматычны момант, які ставіць пытанні адносна смяротнасці і прызначэння чалавека”, - адзначыў вядомы італьянскі дырыжор.

Рыкардо Шайі ўзгадаў таксама, што ён у 1964 г., калі яму споўнілася 11 гадоў, прыбыў у складзе сям’і Шайі ў Ватыкан. Падчас аўдыенцыі ў папы Паўла VI бацька Шайі, Лучано, уручыў Пантыфіку свой музычны твор “Missa Papae Pauli”, якую ён прысвяціў Святому Айцу.







All the contents on this site are copyrighted ©.