2012-04-19 15:45:40

Кардынал Вэльё: турызм можа весці да страты чалавечых каштоўнасцяў


RealAudioMP3 23-27 красавіка ў Мексіцы пройдзе VII Сусветны кангрэс душпастырства турызму. З гэтай нагоды кардынал Антоніо Марыя Вэльё, старшыня Папскай рады па справах эмігрантаў і падарожнікаў, у інтэрв’ю нашаму радыё, паведаміў, што турызм спрыяе кантакту з іншымі рэлігіямі і культурамі, а таксама іх лепшаму разуменню. “Турызм спрыяе эканамічнаму развіццю і зніжэнню беднасці ў свеце. Ён можа спрыяць міру, талерантнасці і братэрству паміж цывілізацыямі. Гэта таксама добрая нагода сустрэцца з прыродай для нашага фізічнага і духоўнага адпачынку, а таксама нагода да разважанняў і духоўнага росту”, - адзначыў іерарх. Ён падкрэсліў, што ёсць адмоўныя аспекты турыстычнай сферы. Часта мясцовае насельніцтва намагаецца выключна выкарыстаць матэрыяльна турыстаў. “Турызм можа весці да страты чалавечых каштоўнасцяў, стаць элементам прыніжэння чалавечай годнасць, эксплуатацыі чалавека ў любой форме, асабліва сексуальнай, чаго ахвярамі становяцца часта дзеці”.

Гаворачы аб рэлігійным турызме, іерарх адзначыў, што ён павінен дапамагаць сучаснаму чалавеку адказваць на асноўныя жыццёвыя пытанні.








All the contents on this site are copyrighted ©.