2012-05-15 17:12:02

“L’Osservatore Romano” будзе выпускаць дадатак для жанчын


RealAudioMP3 З 31 мая ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano”, раз у месяц, будзе выходзіць са спецыяльным дадаткам, які будзе прысвечаны ролі жанчын у жыцці Касцёла. Адказным за дадатак будзе італьянская журналістка Лючэтта Скарафія. Журналістка цікавіцца маральнай тэалогіяй і з’ўяляецца членам Італьянскага камітэта біяэтыкі. Пасля свайго прызначэння журналістка сказала, што паводле яе, гэта станоўчая з’ява, што Касцёл прысвячае ўсё больш ўвагі ролі жанчын у касцёльным жыцці. Але яны маглі б рабіць больш. На думку Скарафіі, жанчыны маглі б кіраваць некаторымі дыкастэрыямі Рымскай курыі, бо “шмат жанчын – свецкіх асоб і генаральных настаяцельніц манаскіх кангрэгацый маюць выдатныя веды аб свеце”. Журналістка была нядаўна прызначана кансультантам Папскай рады па новай евангелізацыі. “Я там адзіная свецкая асоба”, - падкрэсліла Лючэтта Скарафія. Яна адзначыла, што гэта хрысціянства навучыла свет гендэрнай роўнасці і стаяла ў вытокаў эмансіпацыі жанчын.







All the contents on this site are copyrighted ©.