2012-07-13 13:39:17

Папу ў Ліване чакаюць не толькі католікі


RealAudioMP3 Бэнэдыкта XVI у Ліване з радасцю чакаюць не толькі католікі, але таксама хрысціяне іншых канфесій. Аб гэтым паведаміў Святому Айцу праваслаўны Патрыярх Антыёхіі Ігнацый IV Хазім у лісце з нагоды вераснёўскага падарожжа Пантыфіка. Праваслаўны іерарх выказаў вялікую ўдзячнасць Папе за тое, што ён наведае краіну, нягледзячы на складаную і небяспечную сітуацыю на Блізкім Усходзе. Ён таксама адзначыў, што візіт Папы нагадае ўсяму свету аб сітуацыі хрысціян у гэтым рэгіёне. “Прысутнасць вызнаўцаў Хрыста дапаўняе цудоўную блізкаўсходнюю мазаіку монатэістычных рэлігій”, - падкрэсліў Патрыярх у лісце да Папы. “Візіт Вашай Святасці мае для нас асаблівае значэнне. Мы спадзяемся, што дзякуючы яму, наша слова зможа пачуць увесь свет і асабліва свет заходні. Як Ваша Святасць убачыць, наш народ заслугоўвае таго, каб жыць годна і паспяхова. Мы молімся аб гэтым пастаянна і пры кожнай нагодзе”, - напісаў Ігнацый IV.

На думку праваслаўнага іерарха, мір наступіць тады, калі ахопіць увесь свет. Менавіта таму, на яго думку, кіраўнікі Цэркваў павінны заклікаць да міру паміж людзьмі на міжнародным узроўні.








All the contents on this site are copyrighted ©.