2012-09-04 15:05:30

"Еўрапейскі агляд": Касцёл у Еўропе - агульная перспектыва


RealAudioMP3 У Бібліі апісваецца старажытная гісторыя будавання Вавілонскай вежы. Людзі працуючы разам, былі упэўнены, што знаходзяцца на шляху да шчасця, да дасягнення неба. Яны не заўважылі, што нешта ідзе не так, што хоць і працавалі разам – будавалі адзін супраць аднаго. У той час, як думалі стаць як Бог, не заўважылі небяспекі перастаць быць падобнымі нават на людзей. Яны згубілі фундаментальны элемент, які характарызуе чалавечую асобу: здольнасць камунікацыі паміж сабой, здольнасць узаемапаразумення і супольнай дзейнасць для супольнага дабра.Эканамічны крызіс паразіў Еўропу. Яго прычыны не з’яўляюцца выключна еўрапейскімі ці эканамічнымі. Яны маюць рознае паходжанне: крызіс банкаўскай сістэмы ў ЗША, дынамічнае развіццё Азіі, наступствы усё большага беспрацоўя сярод моладзі, недахоп адпаведнасці адукацыйнай сістэмы грамадскім і культурным патрэбам, цяжкасці ў палітыцы пракрэацыі, дэмаграфічны крызіс у кантэксце ўсё большага наплыву ў Еўропу людзей з іншых кантынентаў, грамадскія і культурныя наступствы дзейнасці розных ідэалогій і сістэм лабіравання, якія канцэнтруюцца на “асабістых правах” не думаючы аб супольнасці, аб будучыні грамадства і г.д.

Сучаснае развіццё з’яўляецца поліцэнтрычным. Яго галоўныя героі і прычыны развіцця, як і недаразвіцця з’яўляюцца разнароднымі. Глабалізаванае грамадства нас збліжае, але не робіць братамі. Павялічваецца сустветнае багацце, якое лічыцца глабальным, але ўзрастаюць няроўнасці. Штучныя ідэалогіі даюць спрошчанае бачанне рэчаіснасці, у той час, як неабходна ўважліва аналізаваць значэнне чалавечых прычын гэтых праблем. Сістэматычнае павялічэнне няроўнасцяў паміж грамадскімі групамі у адной дзяржаве ці сярод людзей розных краін не толькі знішчае грамадскія сувязі, але выклікае “эрозію” грамадскага капітала, цэлага спектра даверлівых адносін, павагі да правілаў неабходных кожнай грамадзянскай супольнасці. Грамадскае пытанне сёння стала пытаннем антрапалагічным. Штучнае апладненне, даследванні над эмбрыёнамі, магчымасці кланіравання людзей, а таксама шматлікія магчымасці, якія даюць новыя тэхналогіі, ствараюць новыя сцэнарыі. Іх неабходна разглядаць праз прызму этычнага выбара, крокаў да цывілізацыі жыцця ці цывілізацыі смерці.

Аслабленая цывілізацыйна і культурна, узбагачаная людзьмі з іншых кантынентаў, культур і рэлігій, Еўропа робіць крокі вырашальныя для сваёй будучыні. Ужо ў 1997 г., пасля сустрэчы сямі прэзідэнтаў еўрапейскіх краін з Янам Паўлам ІІ у Гнезна, прэзідэнт Германіі Роман Герцаг казаў: “перамены адбываюцца хутка і нават становіцца цяжка паверыць, што пра 25 гадоў Еўропа застанецца асобным кантынентам, ці можа стане толькі дадаткам амерыканскіх СМІ або азіяцкай прамысловасці”. “Усе залежа ад таго, ці здолее Еўропа адшукаць ўласную дынаміку, якую на працягу стагодзяў чэрпала з хрысціянства”, - казаў палітык.

Бэнэдыкт XVI адзначаў: “у шматкультурнасці свету, у якім мы ўсе жывём, бачна, што калі б еўрапейская культура не мела трасцэндэнтнага і рэлігійнага вымярэння, не была б у стане устанаўліваць дыялог з іншымі культурамі, бо ўсе маюць трасцэндэнтнае і рэлігійнае вымярэнне, будучы выразам чалавечай прыроды. У гэтай сітуацыі заданнем і місіяй Еўропы з’яўляецца будаванне дыялогу, злучэнне веры і сучаснага рацыянальнага светапогляду ў адно антрапалагічнае бачанне, якое створыць поўны вобраз чалавека і дзякуючы якой усе культуры змогуць узаемапаразумецца”.

Кс. Анджэй Капроўскі, праграмны дырэктар Ватыканскага радыё








All the contents on this site are copyrighted ©.