Кс. Ламбардзі: неабходна паважаць веру і сімвалы ўсіх рэлігій
Кс. Фэдэрыка Ламбардзі,
кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пракаментаваў выбух насілля ў Лівіі і некаторых
іншых краінах свету, справакаваны паказам фільма зробленага ў ЗША, у якім абражаліся
пачуцці мусульман. Ён падкрэсліў, што важнай перадумовай мірнага суіснавання паміж
народамі з’яўляецца “глыбокая павага да веры, тэкстаў, вялікіх асобаў і сімвалаў розных
рэлігій”. Кс. Ламбардзі адзначыў, што на працягу апошніх дзён былі відавочны неапраўданыя
правакацый супраць пачуццяў мусульманскіх вернікаў, якія ў сваю чаргу прывялі да трагічных
вынікаў. Паводле кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы рэакцыя на абразу рэлігійных
пачуццяў паглыбіла напружанасць і нянавісць і прывяла да насілля, якое з’яўляецца
непрымальным. Кс. Ламбардзі адзначыў, што пасланне дыялога і павагі да вернікаў розных
веравызанняў, якое Святы Айцец хоча перадаць падчас свайго падарожжа ў Ліван, указвае
шлях якім павінны ісці усе, каб разам і ў супакоі будаваць мір паміж рэлігіямі і народамі.