2012-10-15 16:03:37

Удзельнікі Сіноду маліліся аб міры ў Малі


RealAudioMP3 У той час як Еўрасаюз выражае сваю заклапочанасць і разважае аб неабходнасці ваеннага ўмяшальніцтва ў канфлікт у афрыканскім Малі, 15 кастрычніка крызіс у гэтай краіне быў у цэнтры малітваў удзельнікаў Сінода Біскупаў. Перад імі выступіў старшыня малійскага епіскапатe, арцыбіскуп Жан Баптыст Цьяма. Іерарх расказаў аб складанай сітуацыі ў дзяржаве. У інтэрв’ю нашаму радыё ён адзначыў, што Малі зараз перажывае вельмі драматычны перыяд: мір тут захоўваўся на працягу апошніх 20 гадоў, але са студзеня 2012 г. радыкальныя ісламісцкія групоўкі пачалі акупаваць паўночныя тэрыторыі дзяржавы. На сённяшні дзень, паводле яго слоў, 2/3 тэрыторыі Малі знаходзіцца пад кантролем ісламістаў. Яны ўсталявалі свае законы, якія выключаюць рэлігійную свабоду і парушаюць прынцып свецкаскі дзяржавы.

Каталіцкі Касцёл да гэтага часу вельмі актыўна спрыяў вырашэнню сацыяльных праблем у Малі: былі пабудаваны школы, бальніцы, аказвалася гуманітарная дапамога. “Такім чынам мы евангелізуем тыя 2,5 працэнты хрысціян прысутных у краіне, спрабуючы перш за ўсё адукоўваць свецкіх і святароў”, - сказаў іерарх. У кантэксце цяперашняй сітуацыі, ён выразіў просьбу аб падтрымцы. “Мы маем патрэбу у дапамозе ўсяго свету і перш за ўсё з боку ААН”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.