2012-10-20 11:16:29

Кс. Ламбардзі аб новай евангелізацыі і святасці


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў, што 21 кастрычніка ўдзельнікі Сінода Біскупаў па новай евангелізацыі, перапыняць працы з-за цэрымонія кананізацыі, якая пройдзе на плошчы св. Пятра. “Сем благаслаўлёных будуць абвешчаны ўзорамі святасці для ўсяго Касцёла. Гэта святары, законнікі, законніцы і свецкія вернікі, якія жылі ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, Амерыцы і Акеаніі”, - адзначыў кс. Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” Ён пералічыў кананізаваных: сярод іх знаходзіцца езуіт, які вёў місіянерскую працу у Мадагаскары, дзе і памёр; святар, які вёў адукацыйную дзейнасць сярод апушчаных маладых людзей; хворая жанчына, якая на працягу дзесяткаў гадоў са свайго ложка вяла духоўную місіюдля церпячых; малады філіпінскі катахет- свецкі вернік, які таксама стаў мучанікам; дзьве законніцы, якія ахвяравалі сябе апецы над пракажонымі, адукацыі дзяцей, моладзі, работнікаў. “Але кветкай гэтай надзвычайнай групы з’яўляецца маладая Катарына Тэкаквіта, надзвычайны плён першага абвяшчэння веры сярод індзейскіх плямёнаў Амерыкі”, - сказаў італьянскі езуіт.

Дырэктар Ватыканскага радыё адзначыў, што святыя гэта найбольш надзейныя сведкі хрысціянскай веры, жывой і актыўнай прысутнасці Духа Уваскрослага Хрыста, ператварэння чалавецтва праз таямнічую сілу Евангелля. “Без іх Касцёл не жыве, не кажучы ужо аб эфектыўнасці абвяшчэнні Евангелля ў свеце, магчыма маючым цяжкаксці ў яго прыняцці, але маючым вялікую патрэбу ў адшуканні бескарыслівай любові, радасці і надзеі”, - сказаў кс. Ламбардзі і дадаў, што новая евангелізацыя пачынецца ад святых нашага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.