2012-12-20 14:36:57

Колькасць удзельнікаў папскіх аўдыенцый узрасла


RealAudioMP3 На працягу 2012 г. Папа сустрэўся падчас агульных аудыенцый амаль з 500 тыс. чалавек. Такую статыстыку прадставіла 19 снежня Прэфектура Папскага дома. Адзначаецца, што агульная аўдыенцыя, якая адбылася 19 снежня была апошняй ў гэтым годзе. У наступную сераду, 26 снежня замест яе, Святы Айцец сустрэнецца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”. Паведамляецца што за мінулы год адбылося 43 агульныя аўдыенцыі. Колькасць іх удзельнікаў узрасла, у параўнанні з 2011 г. на 47 тыс. чалавек. Паводле падлікаў Прэфектуры самая вялікая колькасць вернікаў прыбыла на сустрэчу з Бэнэдыктам XVI у кастрычніку (90 тыс. чалавек), а самая малая ў жніўні – каля 10,5 тыс. вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.