2013-01-08 12:42:49

Прадстаўнік Святога Пасаду пракаментаваў выказванне лефебрыстаў


RealAudioMP3 “Немагчыма лічыць яўрэяў ворагамі Касцёла”, - заявіў 7 студзеня Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён адхіліў заяву біскупа-лефэбрыста Бернара Фэле. Апошні ў канцы снежня падчас выступлення ў Канадзе заклікаў лічыць “яўрэяў, масонаў і мадэрністаў” літаральна “ворагамі Касцёла”. Кс. Ламбардзі, які ўзначальвае таксама Ватыканскае радыё, выказаў “глыбокую прыхільнасць Касцёла дыялогу з юдаізмам”. Тут адносіны Святога Пасаду “ясныя і добра вядомыя”, - заўважыў ён.

Спробы вярнуць Брацтва св. Пія X да поўных зносін з Каталіцкім Касцёлам зайшлі ў тупік. Гэта адбылося між іншым таму, што біскуп Фэле не згаджаецца падпісаць Прэамбулу, адным з пунктаў якой з’яўляецца прызнанне з боку лефэбрыстаў навучання II Ватыканскага Сабору.







All the contents on this site are copyrighted ©.