2013-04-04 13:42:32

Аргентынскі святар: Папа плануе падарожжа ў Буэнас-Айрэс


RealAudioMP3 Папа здзейсніў чарговы нечаканы тэлефонны званок. На гэты раз яго адрасатам стаў кс. Хорхе Кікідзола, які з’яўляецца душпастырам адной з паўночна-аргентынскіх парафій, паведаміла інфармацыйнае агенцтва “ANSA” са спасылкай на самаго святара. Святы Айцец пажадаў асабіста павіншаваць яго з Днём нараджэння, а таксама падзяліўся некаторымі сваімі планамі на будучыню. Паводле святара, Пантыфік хоча здзейсніць падарожжа ў Буэнас-Айрэс у снежні 2013 г. Акрамя таго, Папа жадае застацца жыць у Доме св. Марты, бо тут заўсёды можа абменьвацца навінамі і чуць каментары. Прабыванне ў Апостальскім палацы Францішак успрымае як свайго роду ізаляцыю.







All the contents on this site are copyrighted ©.