2013-08-21 14:46:21

Папа сустрэўся з вучнямі і выкладчыкамі з Токіа


RealAudioMP3 21 жніўня папа Францішак сустрэўся з групай вучняў і выкладчыкаў японскага калегіўма “Seibu Gauken Bunri Junior High School”, якія прыбылі на экскурсію ў Рым з Токіа. У сустрэчы са Святым Айцом прынялі ўдел 215 навучэнцаў і 15 іх настаўнікаў. Пантыфік прывітаў гасцей у дворыку св. Дамаса Апостальскага Палацу ў Ватыкане. Падчас сустрэчы, ён звярнуўся да іх з карокім, імправізаваным прывітаннем. Папа пажадаў, каб падарожжа японскіх вучняў “было плённым, таму што знаёміцца з іншымі людзьмі, культурамі, ідзе нам на карысць – дасваляе расці”.“І чаму так адбываецца? Таму што, калі мы ізаляваныя ў саміх сябе, маем толькі то, што маем, і не можам узрастаць культурна. А калі ідзем шукаць іншых людзей, іншыя культуры, спосабы мыслення, рэлігіі, то выходзім па-за саміх сябе і пачынаем гэта цудоўнае падарожжа, якое называецца дыялогам”, - падкрэсліў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што дыялог важны, каб чалавек станавіўся больш дарослым, сталым, бо параўнанне з іншымі людзьмі, культурамі і нават “здаровае параўнанне з іншымі рэлігіямі, дазваляе расці і сталець”.

Паводле Пантыфіка, каб дыялогу не пераўтвараўся ў спрэчку трэба быць пакорным. Ён патлумачыў, што пакора – гэта “здольнасць успрымаць іншых людзей і культуры ў супакоі”. “Здольнасць задаваць разумныя пытанні: “Чаму ты думаеш так? Чаму гэта культура робіць так?”. Трэба слухаць іншых, а затым размаўляць. Напачатку слухаць, а затым размаўляць. Гэта пакора”, - сказаў Папа.

Святы Айцец таксама падкрэсліў, што не можа быць міра без дыялога. “Усе войны, змаганні, усе праблемы якія не вырашаюцца, якія мы сустракаем узнікаюць з-за адсутнасці дыялога. Калі узнікае праблема, дыялог прынясе дыялог мір”, - адзначыў ён.

На развітанне Святы Айцец пажадаў маладым гасцям з Японіі добрага прабывання ў Рыме і паразмаўляў з некаторымі дзецьмі асабіста.








All the contents on this site are copyrighted ©.