2013-11-05 13:59:50

Прадстаўнік Святога Пасаду ўнёс яснасць у пытанні па Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і


RealAudioMP3 Ватыканскія анкеты з пытаннямі для падрыхтоўкі наступнага Сіноду Біскупаў на тэму сям’і не былі адрасаваны вернікам, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду. Асновай для спекуляцый стаў дакумент, накіраваны генеральным сакратаром Сіноду Біскупаў, арцыбіскупам Ларэнца Балдзісэры, да ўсіх біскупскіх канферэнцый. Kс. Фэдэрыка Ламбардзі абверг паведамленні СМІ, што ўпершыню па такіх анкетах будуць апытвацца вернікі, паведаміла амерыканскае каталіцкае агенцтва “CNA”.

Прадстаўнік Святога Пасаду пацвердзіў, што на Сінодзе, які будзе праходзіць з 5 па 19 кастрычніка 2014 г., будуць праходзіць кансультацыі на тэму душпастырскіх адказаў па такіх пытаннях як: разводы, аднаполыя саюзы, і іншых пытаннях адносна сям’і . Анкеты маюць выключна рэкамендацыйны характар і з’яўляюцца часткай звычайнага падрыхтоўчага працэсу да Сіноду Біскупаў, адзначыў святар.







All the contents on this site are copyrighted ©.