2013-11-30 12:20:50

Пантыфік: не змірацца з думкай пра Блізкі Усход без хрысціян


RealAudioMP3 Святы Айцец 30 лістапада 2013 г. сустрэўся з вернікамі Антыяхійскай Грэка-Мелькіцкай Царквы, якія прыбылі ў Рым з пілігрымкай. Папа звярнуў увагу на неабходнасць прымірэння на Блізкім Усходзе і, перш за ўсё, у Сірыі і заклікаў пілігрымаў маліцца ў гэтай інтэнцыі, бо толькі малітва можа спыніць усе акты насілля і дапамагчы стаць на шлях дыялогу. Пантыфік заклікаў вернікаў “не змірацца” з думкай, што Блізкі Усход можа існаваць без хрысціян, і трымацца “духоўных каранёў мелькіцкай традыцыі, захоўваючы “грэка-каталіцкую тоеснасць”. Папа Францішак запрасіў Грэка-Мелькіцкую Царкву “культываваць” пачуццё экуменізму і клапаціцца аб адзінстве ўнутры сябе, бо рознагалоссі, нагадаў ён, “сур’ёзна шкодзяць жыццю Касцёла, яго камуніі і сведчанню”.







All the contents on this site are copyrighted ©.