2013-12-21 13:10:05

Святы Айцец у хворых дзяцей


RealAudioMP3 Пантыфік наведае 21 снежня 2013 г. ватыканскі дзіцячы шпіталь “Bambino Gesu”, адзін з самых буйных у Еўропе педыятрычных і даследчых цэнтраў, дзе працуе каля 2600 медыкаў. Яго візіт пачнецца са шпітальнай капліцы, дзе Святы Айцец затрымаецца на некаторы час для малітвы. Затым ён наведае аддзяленні бальніцы, дзе сустрэнецца і паразмаўляе з маленькімі пацыентамі, іх бацькамі і медыцынскім персаналам. За візітам Папы можна будзе назіраць па тэлевізарах у кожнай палаце – будзе наладжана прамая трансляцыя.

“Bambino Gesu” прымае штогод 27 тыс. пацыентаў. Тут здзяйсняецца 25 тыс. хірургічных аперацый і 71 тыс. візітаў у аддзяленне неадкладнай дапамогі. 11% ад агульнай колькасці выпісаных хворых складаюць дзеці з-за межаў Італіі. У перыяд паміж 2010 г. і 2012 г. такіх пацыентаў было 30 тыс. Сярод іх 15% паходзяць з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Візіт папы Францішка стане працягам традыцыі, якую падтрымлівалі яго папярэднікі, а заклаў Ян XXIII у Божае Нараджэнне 1958 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.