2014-02-03 14:20:16

Кардынал Шонборн пра “рэалістычнасць” поглядаў папы Францішка


RealAudioMP3 Кардынал Крыстаф Шонборн назваў сустрэчу з папам Францішкам “у лепшым сэнсе гэтага слова брацкай”. Аўстрыйскія іерархі знаходзіліся на мінулым тыдні ў Рыме з візітам “ad limina Apostolorum”. Арцыбіскуп Венскі нагадаў, што Пантыфік заклікаў іх “ісці наперад” у пашырэнні чалавечай годнасці і фарміраванні грамадскай свядомасці ў пытаннях беднасці, барацьбы за мір, супрацьстаяння гандлю людзьмі. Асабліва станоўча Папа адрэагаваў на ініцыятыву аўстрыйскіх жаночых манаскіх супольнасцяў “узяць на сябе працу па вырашэнні вялікай і драматычнай праблемы гандлю людзьмі”, сказаў аўстрыйскі кардынал у інтэрв’ю выданню “Kurier”. Францішак назваў гэта “адной з самых непакоячых тэм нашага часу”, калі на вачах усіх адбываецца гандаль рабамі.

Арцыбіскуп Венскі быў уражаны “рэалістычнасцю” поглядаў папы Францішка адносна сітуацыі сужэнства і сям’і. Святы Айцец адносіцца з поўнай сімпатыяй і спагадай да людзей, якія апынуліся ў цяжкай сямейнай сітуацыі. Кардынал запярэчыў таму, што Пантыфік “збіраецца змяніць вучэння Касцёла” на тэму сужэнства і сям’і, паколькі яно заснована на словах Езуса. Але размова ідзе пра тое, як лепш адказаць на выклік усё большай колькасці разведзеных і знайсці сябе ў сітуацыі, калі “партнёрства сёння выяўляецца ў розных формах”, сказаў арцыбіскуп Венскі. Тут “рэалістычнасць” папы Францішка, на яго думку, будзе адыгрываць значную ролю.

Пантыфік не будзе “апярэджваць” Сіноду Біскупаў па пытаннях сям’і, тым больш, што гэта ішло б “насуперак яго самаразумення”; ён не прымае “у адзіночку камерных рашэнняў, якія папярэдне не абмяркоўваліся сумесна”. У любым выпадку, Папа хоча пачуць меркаванні, якія зыходзяць з усіх узроўняў Касцёла, каб ведаць сапраўдную сітуацыю. І гэта, паводле кардынала Шонборна, вельмі абнадзейвае.







All the contents on this site are copyrighted ©.