2014-02-15 15:09:38

Супрацоўніца Папскай рады пра дзейнасць Касцёла на карысць міру


RealAudioMP3 Заклікаючы да міру Папа выконвае адзін са сваіх абавязкаў, пераканана Фламінія Джованэлі, падсакратар Папскай рады “Iustitia et pax”. На яе думку канфлікты, накшталт тых, якія адбываюцца ў Афрыцы, пастаянна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі Пантыфіка, таму што Касцёл цікавіць дабро чалавека і ў першую чаргу яго глыбокае прагненне міра. Фламінія Джованэллі, што прадстаўнікі Касцёла заўсёды прысутныя ў месцах ахопленых канфліктамі, каб спрыяць згодзе паміж людзьмі і спыненню насілля. “Гэта прысутнасць у моманты канфліктаў і войнаў вельмі значная. Падумаем пра факт, што Апостальскія нунцыятуры не закрываюцца: іншыя паслы пакінулі Дамаск, а арцыбіскуп Дзэнары яшчэ там; ці ўзгадаем пра кардынала Філоні, які будучы нунцыем у Багдадзе, быў адзіным хто застаўся”, - адзначыла Джованэллі.

Яна падкрэсліла, што дзейнасць Касцёла на карысць міру не абмяжоўваецца толькі заклікамі, але ажыцяўляецца праз адукацыю, выхаванне і спрыянне развіццю, таму што мір – не проста ў адсутнасці вайны, але ў магчымасці кожнага чалавека стаць тым, кім ён ёсць.








All the contents on this site are copyrighted ©.