Прадстаўнік Святога Пасаду: інфармацыя аб мільёнах людзей на кананізацыі, перабольшана
Інфармацыя аб тым,
што ў запланаванай на 27 красавіка 2014 г. кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII прымуць
удзел мільёны вернікаў, моцна перабольшана, сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай
Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён таксама абверг чуткі пра тое, што кананізацыя можа
адбыцца ў іншым месцы, за межамі Рыма, а не на плошчы св. Пятра. Святар паведаміў,
што на наступным тыдні плануецца прэс-канферэнцыя, на якой будзе прадстаўлена падрыхтоўка
да кананізацыі абодвух Пантыфікаў.
Трэба нагадаць, што некалькі дзён таму рымскія
муніцыпальныя ўлады паведамілі аб тым, што ў кананізацыі Яна XXIII і Яна Паўла ІІ
і ў велікодных урачыстасцях у Рыме прымуць удзел каля 7 млн. гасцей з усяго свету.
Падставай для такой заявы стала інфармацыя, што ўжо на сённяшні дзень у рымскіх гатэлях
забраніравана 85% нумароў.