2014-08-11 12:07:33

Францішак спачувае ў сувязі з авіякатастрофай у Іране


RealAudioMP3 Папа Францішак выказаў спачуванні ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта, раніцай 10 жніўня 2014 г. недалёка ад аэрапорта “Мехрабад” у Тэгеране. “Молячыся аб вечным адпачынку для загінуўшых, Яго Святасць просіць для ўсіх, хто смуткуе з прычыны смерці сваіх блізкіх, Божых ласкаў сілы, суцяшэня і супакою”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Самалёт “Iran-140”, які прыналежаў адной з мясцовых авіякампаній, выконваў унутраны рэйс паміж Тэгеранам і горадам Табач, на ўсходзе краіны. Ён пацярпеў крушэнне амаль адразу пасля ўзлёту, у пяці кіламетрах ад аэрапорта. На борце знаходзілся 48 чалавек, з якіх 39 загінулі.








All the contents on this site are copyrighted ©.