2015-10-30 15:31:00

Святы Айцец аб асобе благаслаўлёнага Оскара Рамэра


Папа Францішак лічыць, што бл. Оскар Рамэра цярпеў мучаніцтва таксама і пасля сваёй смерці, па прычыне шматлікіх плётак, якія распаўсюджваліся вакол яго асобы, нават яго братамі ў святарстве і біскупстве. Аб гэтым Пантыфік распавёў 30 кастрычніка 2015 г. падчас аўдыенцыі для дэлегацыі з Сальвадора, якую прыняў у Ватыкане.

Святы Айцец нагадаў, што арцыбіскуп Рамэра быў “добрым пастырам, поўным любові Божай і блізкасці да сваіх братоў”. Ён сведчыў аб Евангеллі да самай смерці і разам з іншымі сальвадорскімі мучанікамі з’яўляецца скарбам для краіны.

Францішак адзначыў, што для таго, каб аддаць жыццё не абавязкова быць забітым. Можна зрабіць гэта праз годнае выкананне абавязкаў, маўчанне і малітву.

Папа мяркуе, што прыклад арцыбіскупа Оскара Рамэра можа стаць “стымулам для абноўленага абвяшчэння Евангелля Езуса Хрыста”. Ён пажадаў, каб Пан выліў на Сальвадор “дождж міласэрнасці і дабрыні і “патокам ласкі навярнуў сэрцы ўсіх”. Дэлегацыя лацінамерыканскай краіны ў сваю чаргу падзякавала Святому Айцу за беатыфікацыю мучаніка і запрасіла наведаць Сальвадор з візітам.








All the contents on this site are copyrighted ©.