“Можна казаць пра цуд. З дня візіту Папы больш няма сутыкненняў паміж рознымі апалчэнцамі. Пасля трох гадоў насілля, улада вярнулася да выбаршчыкаў. Народ вырашае свой лёс”, - так Апостальскі нунцый у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы пракаментаваў мірнае правядзенне прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у краіне. Іх дата адкладалася двойчы, і яны былі праведзены пасля трох гадоў грамадзянскай вайны, адзначанай канфліктам паміж мусульманамі і хрысціянамі.
Арцыбіскуп Франка Копала дадаў, што выбары з’яўляюцца асаблівым поспехам для “гэтай змучанай тэрорам і нянавісцю афрыканскай краіны, прымаючы пад увагу тое, што экстрэмісты з абодвух рэлігійных груп спрабавалі ўплываць на сваіх адзінаверцаў падчас галасавання. Тым не менш, большасць жыхароў, узмоцненыя візітам Папы, вырашылі пайсці на выбары”.
Францішак наведаў Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку 29-30 лістапада 2015 г.
All the contents on this site are copyrighted ©. |