2016-07-06 11:49:00

Больш за 5,5 тысяч журналістаў на Сусветных днях моладзі


5 634 журналісты з 81 краін свету акрэдытаваліся на Сусветныя дні моладзі і Апостальскі візіт Францішка ў Польшчу. Аб гэтым паведамілі ў Бюро акрэдытацый моладзевага форуму. Гэта лічба можа павялічыцца.

Самая шматлікая група журналістаў – гэта палякі – 3 579, затым ідуць італьянцы – 340, французы – 210, немцы – 184, амерыканцы – 125, чэхі – 88, вялікабрытанцы – 87, іспанцы – 76, бразільцы – 62, славакі – 48. Сярод краін паходжанне журналістаў ёсць і такія экзатычныя, як Гана, Бурундзі, Бенін, Уганда; яны будуць мець па адным прадстаўніку СМІ.

Акрамя таго, сродкі масавай інфармацыі, якія дзейнічаюць у краінах, дзе хрысціяне не з’яўляюцца рэлігійнай большасцю, зацікавіліся міжнародным каталіцкім мерапрыемствам, высылаючы сваіх прадстаўнікоў. З Пакістана прыедзе 7 журналістаў, з Японіі – 6, з Кітаю – 3, з Сірыі – 3, з Егіпту – 2, з Інданэзіі – 1.

Сусветныя дні моладзі пройдуць у Кракаве. Яны распачнуцца 26 ліпеня 2016 г. інаўгурацыйнай св. Імшой, якую ўзначаліць арцыбіскуп Кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш, былы асабісты сакратар св. Яна Паўла II. 27 ліпеня у гістарычную сталіцу Польшчы прыбудзе папа Францішак, які возьме ўдзел у Сусветных днях, а таксама наведае санктуарый у Чэнстахове, мемарыял “Аўшвіц-Біркенаў”, Універсітэцкую дзіцячую бальніцу і санктуарый Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках. 31 ліпеня на палях “Campus Misericordiae” пад Кракавам ён узначаліць св. Імшу на завяршэнне Сусветных дзён моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.