2016-11-18 12:56:00

Папа выдасць Апостальскі ліст да завяршэння Святога Года


Папа Францішак выдасць спецыяльны дакумент да завяршэння Года Міласэрнасці. Апостальскі ліст “Misericordia et Misera” будзе прадстаўлены ў Ватыкане 21 лістапада, паведамілі 18 лістапада 2016 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Гэта будзе трэці дакумент Францішка, выдадзены ў такой форме. У 2014 г. з’явіўся яго Апостальскі ліст “A tutti і consacrati” , скіраваны да законнікаў і законніц у сувязі з Годам кансэкраванага жыцця, а ў 2015 г. наступны, прымеркаваны да абвяшчэння св. Грыгорыя з Нарэку Доктарам Касцёла.

Святы Надзвычайны Юбілейны Год Міласэрнасці, які распачаўся ў Каталіцкім Касцёле 8 снежня 2015 г., урачыста завершыцца ў бліжэйшую нядзелю 20 лістапада 2016 г. закрыццём Святых Дзвярэй ватыканскай базылікі. Паводле афіцыйных ацэнак, з пачатку Юбілею з яго нагоды наведалі Рым каля 20 млн. пілігрымаў. Дэвізам былі словы з Евангелля паводле св. Лукі: “Міласэрныя, як і Айцец”.








All the contents on this site are copyrighted ©.